b-d-a.by | Рэклама і дызайн для бізнесу | +375 29 6505924 | info@b-d-a.by
 

вы на старонцы бiзнес > на хатнюю старонку
вытворчасць рэкламы | выставачныя стэнды | рэкламная фатаграфія
бел | рус | eng
 
 
Бiзнес

Асноўны накірунак дзейнасці ў якім працуе студыя «BDA» гэта:

• распрацоўка дызайн праектаў рэкламы і выставачных стэндаў;

• вытворчасць вонкавай і інтэр’ернай рэкламы;

• вытворчасць выставачных стэндаў;

вытворчасць булетніц і стэндаў.

Мы працуем у рэкламным бізнэсе з 1993 года. На працягу гэтага тэрміну намі назапашаны вялікі досвед і напрацаваны свой падыход да працэсу распрацоўкі і вырабу рэкламы. Галоўны крытэрый, якому мы стараемся адпавядаць - гэта творчы падыход і якасць выканання. Калі для Вас таксама важныя гэтыя паняцці, мы будзем радыя з Вамі супрацоўнічаць.

Вытворчасць рэкламы

Наша студыя рэалізуе творчы падыход да выканання вывесак, аб’ёмных літар, светлавых карабоў, таму вонкавая рэклама ад «BDA» - гэта заўсёды ярка і эфектыўна. Замаўляючы вытворчасць рэкламы, кожны з нашых кліентаў можа разлічваць на своечасовасць і высокую якасць нашай працы.

Выставачныя стэнды

Мы займаемся 3D праектаваннем, вырабам і забудовай выставачных стэндаў. На працягу нашай працы, мы нарыхтавалі некалькі варыянтаў выставачнага абсталявання, якое замаўляецца адзін раз, а выкарыстоўваецца шматразова на розных выставачных пляцоўках. Гэта эканоміць грошы нашых кліентаў, час на распрацоўку праекта для наступнай выставы і нервы :)

Рэкламная фатаграфія

Для рэкламнай паліграфічнай прадукцыі і сайтаў пастаянна патрабуюцца высокаякасныя фатаграфіі тавараў, рэчаў, прадукцыі і паслуг, якія Ваша прадпрыемства рэкламуе. Яны спатрэбяцца ў буклеце, каталозе, сайце ці на рэкламным шчыце. Мы аказваем паслугі па прадметнай фотаздымцы. Фотасесіі праводзім ў сябе ў студыі, ці з выездам да замоўцы. Выкарыстоўваем прафесійныя лічбавыя фотакамеры і асвятляльнае абсталяванне. Прафесійна валодаем графічнымі рэдактарамі для апрацоўкі лічбавых фатаграфій. У выніку Вы атрымліваеце высокаякасны прадукт – лічбавую фатаграфію (файл), адпавядаючую высокім патрабаванням сучасных тэхналогій друку.

Буклетніцы і стэнды

Прасоўвайце свой бізнес з дапамогай стоек для буклетаў, якія прызначаны, каб паказаць вашы рэкламныя матэрыялы і дасягнуць максімальнага эфекту.

Нягледзячы на тое, што інтэрнэт-рэклама і вэб-сайты прывялі да феномена беспапяровай рэкламы, брашуры і інфармацыйныя бюлетэні дагэтуль захавалі сваё значэнне. Калі вашы рэкламныя буклеты, улёткі і каталогі пададзены з дапамогай стойкі для буклетаў (буклетніцы), яны робяцца больш даступнымі і заўважнымі для мэтавай аўдыторыі.

На жаль, звычайнае гледзішча ў офісах, калі ўлёткі і брашуры захоўваюцца на офісным стале ці на часопісным століку ў неарганізаваным выглядзе. Калі кліент уваходзіць у такі офіс, гэта нядбайная прэзентацыя пакідае дрэннае ўражанне. Хоць, шмат грошай выдаткоўваецца на стварэнне творчай і цікавай рэкламнай брашуры, вельмі рэдкае яна добра пададзена. Стойка для буклетаў (буклетніца) з'яўляецца адным з важных элементаў для кожнай рэкламнай кампаніі, бо яна не толькі ўтрымвае брашуру акуратна, яна таксама ўздымае імідж вашай кампаніі ў свядомасці кліента. На самай буклетніцы можа быць нанесены лагатып вашай кампаніі ці рэкламная графіка.

Стойкі для буклетаў папулярныя з-за іх шматлікіх пераваг. Вы можаце скарыстаць іх на выставачных пляцоўках, такіх як выставачныя павільёны, спансараваныя мерапрыемствы, канферэнцыі, семінары, выставы, гандлёвыя цэнтры, кірмашы т.д. Усе гэтыя месцы маюць добрую праходнасць і, такім чынам, ідэальна падыходзяць для прэзентавання вашага рэкламнага матэрыялу. Але часцей за ўсё, вольная прастора вельмі маленькая і мае высокі кошт. Пры такіх акалічнасцях, вы можаце скарыстаць буклетніцу вельмі эфектыўна, так-як гэта не зойме шмат месца, а таксама будзе выглядаць прыстойна і рэспектабельна ў кожным месцы. Вы можаце скарыстаць розныя тыпы буклетніц для прэзентавання рознай рэкламнай прадукцыі, такой як каталогі, брашуры, улёткі, буклеты, часопісы і многае іншае.

У залежнасці ад вашых патрабаванняў вы можаце скарыстаць стойкі для буклетаў розных тыпаў – настольныя ці нападложныя. Яны могуць быць выраблены з такіх матэрыялаў як: пластык ПВХ, празрыстае аргшкло, алюміній, сталь, празрысты полікарбанат і г.д.

Калі для вашага прадпрыемства патрабуецца вялікая колькасць стоек для буклетаў, то магчыма вы будзеце зацікаўлены ў арыгінальным дызайне. На падставе тэхнічнага задання мы можам распрацаваць новы дызайн буклетніцы, што адпавядае неабходным патрабаванням. У такім разе яна будзе ідэальна адпавядаць запланаванай мэце.



Глядзець каталог буклетнiц i стэндаȳ

Каталог буклетніц 2015
 
  на хатнюю старонку b-d-a.by  
Copyright © 2014. BDA. Усе правы абаронены.
1
3