b-d-a.by | Рэклама і дызайн для бізнесу | +375 29 6505924
 

вы на старонцы фота > на хатнюю старонку
рэкламная фатаграфія | мастацкая фатаграфія | «Пражская вясна» | «Карпаты» | «Браслаўскія азёры»
бел | рус | eng
 
 
ФОТА
Рэкламная фатаграфія

Для рэкламнай паліграфічнай прадукцыі і сайтаў пастаянна патрабуюцца высокаякасныя фатаграфіі тавараў, рэчаў, прадукцыі і паслуг, якія Ваша прадпрыемства рэкламуе. Яны спатрэбяцца ў буклеце, каталозе, сайце ці на рэкламным шчыце. Мы аказваем паслугі па прадметнай фотаздымцы. Фотасесіі праводзім ў сябе ў студыі, ці з выездам да замоўцы. Выкарыстоўваем прафесійныя лічбавыя фотакамеры і асвятляльнае абсталяванне. Прафесійна валодаем графічнымі рэдактарамі для апрацоўкі лічбавых фатаграфій. У выніку Вы атрымліваеце высокаякасны прадукт – лічбавую фатаграфію (файл), адпавядаючую высокім патрабаванням сучасных тэхналогій друку.

Мастацкая фатаграфія

Калі мы паглядзім навокал, кожны з нас заўважыць розныя рэчы і звярне сваю ўвагу на з’явы, якія іншы праміне. Для мяне фатаграфія з’яўляецца сродкам праз які я спрабую данесці сваё бачанне таго, што мяне ў гэты момант цікавіць, прыцягвае ўвагу, бянтэжыць, смешыць ці прымушае сумаваць...

«Пражская вясна»

2006 год, канец сакавіка. Прага.

Уявіце сабе першыя цёплыя веснавыя дзянькі пасля суровай беларускай зімы. Навокал адзін з найпрыгажэйшых еўрапейскіх гарадоў. Ды што казаць...

«Карпаты»

Бліжэйшыя да нас горы – гэта Карпаты. Ветлівыя, прыгожыя, можна нават сказаць утульныя. Час тут бяжыць трохі іначай, ездзіш ды ходзіш па іх тыдзень, а здаецца, што прайшло ужо паўмесяцы. Нетаропкі лад жыцця, добразычлівыя людзі, найпрыгажэйшыя краявіды, чысцюткая прырода, усё гэта стварае ўражанне, што патрапіў у цудоўнае месца і за чарговым перавалам пачнецца проста рай… Відаць, дзеля таго, каб вярнуць цябе ў рэальнасць, дарогі тутака адсоткаў на 20 складаюцца з ям і грудоў :). Так, што калі збіраецеся у вандроўку па Карпатах на сваім аўтамабілі, то пажадана каб гэта быў пазадарожнік :).

«Браслаўскія азёры»

Браслаўскія азёры… Калі ўзгадваеш іх, адразу малюецца ідылічная карцінка з возерам і чысцюткай вадой. Так яно і ёсць! Гэта месца для рэлаксацыі, каб забыць пра праблемы, адарвацца ад напружанага гарадскога ладу жыцця, зліцца з прыродай, насыціцца добрай энэргіяй.

«Будапешт»

2014 год, кастрычнік. Венгрыя.
Кароткае знаёмства з Будапештам аставіла прыемнае ўражанне. Сонечнае надвор’е гэтаму спрыяла…

 
 
на хатнюю старонку b-d-a.by
Copyright © 2014. BDA. Усе правы абаронены.
1
2
3