b-d-a.by | Рэклама і дызайн для бізнесу | +375 29 6505924 | info@b-d-a.by
 

вы на старонцы буклетніцы і стэнды на хатнюю старонку
бел | рус
 
 
Буклетніцы і стэнды

Стойкі для буклетаў прэзентуюць вашы друкаваныя рэкламныя матэрыялы ў найлепшым выглядзе.

Нягледзячы на тое, што інтэрнэт-рэклама і вэб-сайты прывялі да феномена беспапяровай рэкламы, брашуры дагэтуль захавалі сваё значэнне. Калі вашы рэкламныя буклеты, улёткі і каталогі будуць пададзены з дапамогай стойкі для буклетаў (буклетніцы), яны зробяцца больш даступнымі і заўважнымі для мэтавай аўдыторыі.

На жаль, звычайнае гледзішча ў офісах, калі ўлёткі і брашуры захоўваюцца на офісным стале ці на часопісным століку ў неарганізаваным выглядзе. Калі кліент уваходзіць у такі офіс, гэта нядбайная прэзентацыя пакідае дрэннае ўражанне. Хоць, шмат грошай выдаткоўваецца на стварэнне творчай і цікавай рэкламнай брашуры, вельмі рэдкае яна добра пададзена. Стойка для буклетаў (буклетніца) з'яўляецца адным з важных элементаў для кожнай рэкламнай кампаніі, бо яна не толькі ўтрымвае брашуру акуратна, яна таксама ўздымае імідж вашай кампаніі ў свядомасці кліента. На самай буклетніцы можа быць нанесены лагатып вашай кампаніі ці рэкламная графіка.

Стойкі для буклетаў папулярныя з-за іх шматлікіх пераваг. Вы можаце выкарыстаць іх у такіх месцах як выставачныя павільёны, спансараваныя мерапрыемствы, канферэнцыі, семінары, выставы, гандлёвыя цэнтры, кірмашы г.д. Усе гэтыя месцы маюць добрую праходнасць і, такім чынам, ідэальна падыходзяць для прэзентавання вашых рэкламных матэрыялаў. Але часцей за ўсё, вольная прастора вельмі маленькая і мае высокі кошт. Пры такіх акалічнасцях, вы можаце выкарыстаць буклетніцу вельмі эфектыўна, яна не зойме шмат месца, а таксама будзе выглядаць прыстойна і рэспектабельна ў кожным месцы.

У залежнасці ад вашых патрабаванняў вы можаце выкарыстаць стойкі для буклетаў розных тыпаў. Яны могуць быць выраблены з такіх матэрыялаў як пластык ПВХ, празрыстае аргшкло, алюміній, сталь, празрысты полікарбанат і г.д.

Калі для вашага прадпрыемства патрабуецца вялікая колькасць стоек для буклетаў, то мы дапаможам распрацаваць арыгінальны дызайн, каб ён ідэальна адпавядаў запланаванай мэце.



Буклетницы в Минске






Буклетницы в Минске






Буклетницы в Минске






Буклетницы в Минске






Буклетницы в Минске






Буклетницы в Минске






Буклетницы в Минске






Буклетницы в Минске






Буклетницы в Минске






Буклетницы в Минске







 
  на хатнюю старонку b-d-a.by  
Copyright © 2014-2020. BDA. Усе правы абаронены.
1
3