b-d-a.by | Рэклама і дызайн для бізнесу | +375 29 6505924 | info@b-d-a.by
 

вы на старонцы дызайн > на хатнюю старонку b-d-a.by
Дызайн стэндаў для выстаў. | Дызайн паліграфічны | Фірмовы стыль
бел | рус | eng
 
 
Дызайн стэндаў для выстаў.

Выставачны стэнд – гэта твар кампаніі на выставе. Важна вылучыць кампанію сярод іншых удзельнікаў мерапрыемства, зрабіць пазітыўнае ўражанне на наведнікаў выставы, зацікавіць патэнцыйных партнёраў.

3D візуалізацыя стэнда для выстаў дазваляе лепш яго ўявіць, загадзя ацаніць і прадбачыць усе нюансы, стварыць не проста прыгожы, але гарманічны і функцыйны аб'ект.

 

Дызайн паліграфічны

Дызайн паліграфіі — адзін са складнікаў поспеху вашай рэкламнай прадукцыі, няхай гэта будуць візітоўкі, буклеты, календары, рэкламныя каталогі, улёткі, нататнікі ці плакаты.

Дызайн паліграфіі — гэта візітная картка кампаніі, яе імідж, які павінен быць прадуманы да дробязяў.

Фірмовы стыль

Фірмовы стыль з'яўляецца сёння грунтам усёй камунікацыйнай палітыкі фірмы, адным з галоўных сродкаў змагання за пакупніка, важнага складніка брэндынгу. Яго выкарыстанне прадугледжвае адзіны падыход да афармлення, колеравых спалучэнняў, выяў у рэкламе, дзелавых паперах, тэхнічнай і дзелавой дакументацыі, пакавання прадукцыі і т.п.

 

Фірмовы стыль - набор колеравых, графічных, моўных, друкарскіх, дызайнерскіх сталых элементаў (канстантаў), якія забяспечваюць візуальнае і сэнсавае адзінства тавараў (паслуг), усёй выходнай ад фірмы інфармацыі, яе ўнутранага і вонкавага афармлення. Асноўныя мэты фірмовага стылю: атаясамленне вырабаў фірмы і ўказанне на сувязь іх з фірмай; вылучэнне тавараў фірмы з агульнай масы аналагічных тавараў яе канкурэнтаў.

 Асноўныя элементы фірмовага стылю:

 

Таварны знак уяўляе сабою зарэгістраваныя элементы (моўныя, выяўленчыя, аб'ёмныя, гукавыя ці камбінаваныя), якія выкарыстоўваюцца яго ўладальнікам для ідэнтыфікацыі сваіх тавараў.

Лагатып уяўляе сабою графічнае напісанне назвы рэкламадаўца. Выкарыстоўваецца ў якасці знака тавару і часцяком з'яўляецца гандлёвай маркай і адной з формаў таварных знакаў, таму ён таксама рэгіструецца.

Фірмовы блок - злучэнне ў адзінай кампазіцыі фірмовага знака, шрыфту, фірмовага колеру, лагатыпа, поўнай назвы прадпрыемства, паштовых рэквізітаў і іншых звестак.

Фірмовы лозунг (слоган) павінен адлюстроўваць асаблівасці іміджу, выклікаць асацыяцыі з назвай, быць кароткім, гучным. У ім не павінна быць немілагучных і цяжкіх для вымаўлення гукаспалучэнняў. Для слогана ў большай ступені падыходзяць рыфмаваныя фразы, з першага разу ясныя і адназначныя. Ён павінен успрымацца на слых, не павінен быць занадта складаным, мудрагелістым і звыш арыгінальным.

Фірмовы колер (колеры). На выбар колеру ўплываюць нацыянальна-этычныя асаблівасці яго ўспрымання і сімволіка колераў.

Фірмовы камплект шрыфтоў можа падкрэсліваць розныя асаблівасці выявы маркі. Заданне распрацоўнікаў - знайсці такі шрыфт, які ўпісваўся б у выяву маркі. Пры выбары шрыфту ўлічваецца яго эмацыйны і асацыяцыйны ўплыў.

Элементамі фірмовага стылю можна назваць таксама фірмовыя асаблівасці дызайну.

 
  на хатнюю старонку b-d-a.by  
Copyright © 2014-2021. BDA. Усе правы абаронены.
1 3