b-d-a.by | Рэклама і дызайн для бізнесу | +375 29 6505924 | info@b-d-a.by
 

вы на старонцы рэклама > на хатнюю старонку
рэклама вонкавая | рэклама інтэр’ерная | рэклама ў месцах продажу | праектаванне рэкламы | узгадненне рэкламы

бел | рус | eng
 
 

Вывескi i вонкавая рэклама

Тут вы можаце пабачыць вонкавую рэкламу, зробленую студыяй. Некаторым вывескам ужо шмат гадоў, некаторыя ўжо адпрацавалі свой тэрмін і замененыя на новыя. Ёсць і зробленыя на працягу апошняга часу. Ва ўсялякім разе, тут вы можаце пабачыць рэкламу знаёмых вам прадпрыемстваў, якую выканалі мы. У розныя перыяды нашай дзейнасці праца студыі была арганізаваная па рознаму, таму на некаторых фатаздымках пазначаны прозвішчы дызайнераў, якія ўдзельнічалі ў нашай супольнай працы раней.

Калі у вас узніклі пытанні ці прапановы – тэлефануйце.

Iнтер'ерная рэклама

Асноўнае адрозненне інтэр'ернай рэкламы ад рэкламы вонкавай - гэта адлегласць, на якой яна знаходзіцца ад наведніка гандлёвага цэнтра. Адлегласць менш – адпаведна і прапрацоўка элементаў рэкламы павінна быць старанней. Больш увагі надаецца дробязям. Інтэр'ерная рэклама дазваляе ўжываць незвычайныя матэрыялы, увасабляць складанейшыя тэхнічныя і крэатыўныя рашэнні.



Аб'ёмныя лiтары


Аб'ёмныя літары – адзін з самых запатрабаваных відаў вонкавай рэкламы. Светлавыя ці без падсвятлення, яны выдатна глядзяцца на вывесцы ці на сцяне. Пры правільным дызайне і выкананні, аб'ёмныя літары робяць рэкламу больш выразнай і прывабнай.

Аб'ёмныя літары (знакі) для рэкламы могуць быць некалькіх тыпаў. Пералічым іх па меры змяншэння кошту:

1. Аб'ёмныя літары з нержавеючай сталі.

Адзін з найбольш эфектных відаў вонкавай рэкламы - элітнасць і стыль, якасць, даўгавечнасць, непадробны металічны бляск, у тым ліку і колер золата. Для такіх літар найчасцей выкарыстоўваецца контражурнае падсвятленне, пры якім святло накіроўваецца з літар на падкладку вывескі ці на сцяну змешчаную за літарамі. Матэрыял – ліставая нержавеючая сталь без пакрыцця (глянцавая, матавая ці шліфаваная), з пакрыццём нітрыдам тытану (пад золата). Таўшчыня матэрыялу 0,2-2 мм. Метад злучэння частак літар – пайка.

2. Аб'ёмныя літары з металічнага ALS профілю і аргшкла.

Такі тып літар дазваляе засвяціць фасадную частку металічных літар. Матэрыял бакавых частак – адмысловы металічны профіль без пакрыцця, з каляровым пакрыццём (у тым ліку і пад золата) ці аклеены каляровай плёнкай для вонкавай рэкламы. Матэрыял фасадных частак – ліставое аргшкло (бела-малочнае ці каляровае) без пакрыцця, ці аклеенае каляровай плёнкай для вонкавай рэкламы. Таўшчыня матэрыялаў 1-6 мм. Метад злучэння частак літар – склейванне.

3. Аб'ёмныя літары з аргшкла (акрылу) і пластыку ПВХ.

Найбольш часта выкарыстоўваюцца ў вонкавай рэкламе, бо пры адносна невысокім кошце вырабу дазваляюць стварыць эфектную светлавую рэкламу. Матэрыял фасадных частак – ліставае аргшкло (бела-малочнае ці каляровае) без пакрыцця ці аклеенае каляровай плёнкай для вонкавай рэкламы. Матэрыял бакавых частак – ліставы пластык ПВХ белага колеру без пакрыцця, ці аклеены каляровай плёнкай для вонкавай рэкламы. Таўшчыня матэрыялаў 2-6 мм. Метад злучэння частак літар – склейванне.

4. Аб'ёмныя літары з пластыку.

Самавіты і недарагі від вонкавай рэкламы. Такія літары могуць выкарыстоўвацца без падсвятлення, з вонкавым падсвятленнем ці з контражурным падсвятленнем (на светлавой пляме). Матэрыял – ліставы пластык ПВХ белага колеру без пакрыцця, ці аклеены каляровай плёнкай для вонкавай рэкламы. Таўшчыня матэрыялу 2-6 мм. Метад злучэння частак літар – склейванне.

Для ўнутранага падсвятлення аб'ёмных літар могуць выкарыстоўвацца святлодыёдныя кластары, святлодыёдныя стужкі ці газаразрадныя лямпы (неон).

Pэклама ў месцах продажу і POS-матэрыялы

Размяшчэнне рэкламы ў месцах продажу ўяўляе сабою напаўненне крам, гандлёвых цэнтраў, супермаркетаў, рэкламнымі матэрыяламі рознай формы. Рэклама ў месцах продажу дазваляе прыцягнуць увагу наведніка да вызначанага тавару, дапамагае схіліць яго вырашэнне да набыцця.

Такім чынам, рэклама ў месцах продажу можа істотна паўплываць на вырашэнне патэнцыйнага кліента. Рэклама, якая размяшчаецца ў полі зроку чалавека, без сумневу, адкладаецца ў яго свядомасці.

Знаходзячыся ў гандлёвай зале, у асяроддзі рэкламных матэрыялаў Вашай прадукцыі, кліент з імавернасцю да 75% можа схіліцца да набыцця тавару менавіта Вашай гандлёвай маркі.

Вядомы факт, што чалавек прымае канчатковае вырашэнне, купіць той ці іншы тавар ужо знаходзячыся ў краме.

Вы зацікаўлены ў тым, каб б Вашы рэкламныя матэрыялы працавалі і прыносілі прыбытак? Для гэтага трэба, каб яны апынуліся ў руках Вашых патэнцыйных кліентаў. Зручней усяго гэта зрабіць з дапамогай стоек для друкаванай прадукцыі.

Буклетніцы настольныя, стойкі для буклетаў падлогавыя, стэнды інфармацыйныя насценныя і іншая падобная прадукцыя адносіцца да групы POS-матэрыялаў, то бок гэта рэкламна-інфармацыйнае абсталяванне, якое працуе ў месцах продажаў, у офісах, у фае бізнес цэнтраў.

Студыя рэкламы «BDA» вырабляе розныя варыянты буклетніц і інфармацыйных стэндаў. Вы можаце азнаёміцца з нашай прадукцыяй на старонцы "Буклетніцы і стэнды".



Праектаванне рэкламы

Першы крок, падчас стварэння вонкавай і інтэр'ернай рэкламы – распрацоўка праекта.

Ад таго, наколькі пісьменна будуць праведзены дадзеныя працы, залежыць вельмі многае. Ці будзе Ваша рэклама эфектыўнай, ці будзе яна адпавядаць сучасным тэндэнцыям дызайну, ці “ўпішацца” яна ў навакольнае архітэктурнае асяроддзе, ці зможа яна працаваць дастатковы тэрмін без рамонта, ці вытрымае яна ўплыў беларускага клімату, ці будзе ўстойлівай да ветравых і іншых нагрузак.

Праектаванне вонкавай і інтэр'ернай рэкламы ўяўляе сабою працаёмісты працэс, які можна падзяліць на некалькі этапаў:

1. Выезд на аб’ект і абмеркаванне пажаданняў замоўцы.

Дзеля таго каб лепш зразумець замоўцу мы выязджаем на аб’ект, дзе плануецца размяшчэнне рэкламы, праводзім неабходныя замеры, робім фотаздымкі, абмяркоўваем з замоўцам ягоныя прапановы па тым, як павінна выглядаць рэклама.

2. Распрацоўка папярэдняга дызайн-праекта рэкламы.

Распрацоўка ўключае ў сябе дызайнерскую і канструктарскую часткі, якія паміж сабою цесна пераплецены. Дызайнер ужо на этапе эскізных накідаў павінен улічваць з якіх матэрыялаў лепш за ўсё выконваць рэкламу і якія тэхналогіі забяспечаць яе найлепшую якасць.

3. Прэзентацыя папярэдняга дызайн-праекту рэкламы.

Абмяркоўваем з замоўцам папярэдні праект рэкламы, уносім ў яго заўвагі, карэкціроўкі і адпраўляем яго на дапрацоўку. Магчымы і такі варыянт, калі папярэдні праект не задавальняе замоўцу. У гэтым выпадку мы зноў рыхтуем новы дызайн-праект.

4. Дапрацоўка і стварэнне канчатковага дызайн-праекту рэкламы паводле заўваг замоўцы.

Даводзім да ладу папярэдне ўзгоднены праект. Распрацоўваем канструктарскую частку праекту. Распрацоўваем накрысы і файлы для вытворчасці. Робім разлік кошту вырабу рэкламы.

5. Узгадненне з замоўцам канчатковага праекту рэкламы і яе кошту.

Гатовы праект рэкламы узгадняецца з замоўцам. Пасля гэтага рыхтуюцца дакументы для ўзгаднення праекта рэкламы у адпаведных дзяржаўных установах.

Каб б вылучыцца з насычанага рэкламай гарадскога асяроддзя, ёсць два асноўных крытэра: арыгінальны дызайн і старанна прадуманае размяшчэнне рэкламы.

Мы зацікаўлены ў стварэнні прыгожай і запамінальнай рэкламы, якая акрамя сваёй асноўнай функцыі, робіць нашыя гарады лепшымі. Звяртайцеся ў нашу студыю і супольнай працай мы дасягнем поспехаў.

Узгадненне рэкламы

Размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы дапушчаецца пры наяўнасці дазволу адпаведнага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа. Вонкавая рэклама, што размяшчаецца (распаўсюджваецца) на такім сродку вонкавай рэкламы, павінна быць узгоднена з абласным (Мінскім гарадскім) выканаўчым камітэтам, што дзейнічае на тэрыторыі, на якой размяшчаецца (распаўсюджваецца) вонкавая рэклама.

Пашпарт сродку вонкавай рэкламы ці пашпарт рэкламы на транспартным сродку - дакумент усталяванай формы, што падлягае зацвярджэнню ва ўсталяваным парадку.

Афармленне пашпарта вонкавай рэкламы.

Рэкламараспаўсюднік падае ў КВУП «Мінскрэклама», шляхам асабістай падачы (ці праз давераную асобу), патрэбны для афармлення дазволу на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы пакет дакументаў.

Пералік дакументаў:

1. Заява.

2. Копія плацежнага даручэння за афармленне пашпарта рэкламы паводле дзейнага прэйскуранта з аплатай па рэквізітах КВУП «Мінскрэклама».

3. Ліст пра выраб рэкламнай канструкцыі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і (ці) грамадзянамі Рэспублікі Беларусь ці засведчаная копія дамовы пра выраб рэкламнай канструкцыі.

4. Ліст пра згоду ўласніка месца размяшчэння рэкламнай канструкцыі ці асобы, упаўнаважанай на тое ўласнікам (калі месца размяшчэння знаходзіцца ў прыватнай (рэспубліканскай) уласнасці), з выняткам выпадкаў, калі ўласнік і рэкламараспаўсюднік з'яўляюцца адной асобай.

5. 3 (тры) каляровых эскіза ва ўвязцы з пэўнай архітэктурна-планавальнай сітуацыяй па месцы яго размяшчэння, выкананых на папяровым носьбіце ў колеры.

6. 3 (тры) фатаграфіі (памерам 9х13 см) месца размяшчэння вонкавай рэкламы (дзве – з пазначэннем месца размяшчэння сродку вонкавай рэкламы, адна – панарамная, зробленая з адлегласці каля 30–50 м.), выкананыя ў колеры.

7. Зацверджаныя копіі ўстаноўчых дакументаў (пералік гэтых дакументаў вызначаецца ўтрыманнем рэкламы): пасведчанне пра дзяржаўную рэгістрацыю,  ліцэнзіі (пры іх наяўнасці), рэгістрацыя гандлёвага знака ў Рэспубліцы Беларусь (пры яго выкарыстанні) і г.д.

8. Дакументы, што пацвярджаюць пэўнасць тэксту якая размяшчаецца ў рэкламе, патрэба якіх вызначаецца зместам рэкламы.

9. Дадатковыя дакументы.

Студыя “BDA” дапаможа Вам сабраць і падрыхтаваць пакет дакументаў неабходных для падачы ў КВУП “Мінскрэклама” для атрымання дазволу (пашпарта рэкламы) на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы.

Тэрмін афармлення пашпарта рэкламы звычайна складае 1–2 месяцы.

 
 
  на хатнюю старонку b-d-a.by  
Copyright © 2014-2021. BDA. Усе правы абаронены.
1
3