b-d-a.by | Рэклама і дызайн для бізнесу | +375 29 6505924 | info@b-d-a.by
 

вы на старонцы бiзнес > на хатнюю старонку
вытворчасць рэкламы | выставачныя стэнды | рэкламная фатаграфія
бел | рус | eng
 
 
Бiзнес

Асноўны накірунак дзейнасці ў якім працуе студыя «BDA» гэта:

• распрацоўка дызайн праектаў рэкламы і выставачных стэндаў;

• вытворчасць вонкавай і інтэр’ернай рэкламы;

• вытворчасць выставачных стэндаў;

вытворчасць булетніц і стэндаў.

Мы працуем у рэкламным бізнэсе з 1993 года. На працягу гэтага тэрміну намі назапашаны вялікі досвед і напрацаваны свой падыход да працэсу распрацоўкі і вырабу рэкламы. Галоўны крытэрый, якому мы стараемся адпавядаць - гэта творчы падыход і якасць выканання. Калі для Вас таксама важныя гэтыя паняцці, мы будзем радыя з Вамі супрацоўнічаць.

Вытворчасць рэкламы

Наша студыя рэалізуе творчы падыход да выканання вывесак, аб’ёмных літар, светлавых карабоў, таму вонкавая рэклама ад «BDA» - гэта заўсёды ярка і эфектыўна. Замаўляючы вытворчасць рэкламы, кожны з нашых кліентаў можа разлічваць на своечасовасць і высокую якасць нашай працы.

Выставачныя стэнды

Мы займаемся 3D праектаваннем, вырабам і забудовай выставачных стэндаў.

Рэкламная фатаграфія

Для рэкламнай паліграфічнай прадукцыі і сайтаў пастаянна патрабуюцца высокаякасныя фатаграфіі тавараў, рэчаў, прадукцыі і паслуг, якія Ваша прадпрыемства рэкламуе. Яны спатрэбяцца ў буклеце, каталозе, сайце ці на рэкламным шчыце. Мы аказваем паслугі па прадметнай фотаздымцы. Фотасесіі праводзім ў сябе ў студыі, ці з выездам да замоўцы. Выкарыстоўваем прафесійныя лічбавыя фотакамеры і асвятляльнае абсталяванне. Прафесійна валодаем графічнымі рэдактарамі для апрацоўкі лічбавых фатаграфій. У выніку Вы атрымліваеце высокаякасны прадукт – лічбавую фатаграфію (файл), адпавядаючую высокім патрабаванням сучасных тэхналогій друку.

 
  на хатнюю старонку b-d-a.by  
Copyright © 2014-2021. BDA. Усе правы абаронены.
2

3